Упраўленне па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі запрашае прыняць удзел у анлайн-апытанні, [3] якое распрацавана для высвятлення ўзроўню дасведчанасці грамадзян аб базавых аспектах папярэджання кіберзлачынстваў, паведамілі ў ведамстве.
— Актыўная віртуалізацыя грамадства непасрэдна ўплывае на крымінальную статыстыку. У такіх умовах праваахоўнікам важна не толькі быць засяроджанымі на супрацьдзеянні злачыннасці, але і надаваць столькі ж увагі пытанням прадухілення злачынстваў, эфектыўнай прафілактычнай рабоце з насельніцтвам. Анлайн-апытанне дапаможа нам зразумець, якія крокі ў гэтым кірунку дазволяць дамагчыся найлепшага выніку, — адзначыў начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Вадзім Усціновіч.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://mvd.gov.by/ru/survey/11/
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus
[5] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyynaya-byaspeka