Па інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь [3], дакументам удасканалены парадак выканання адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў частцы, што датычыцца анулявання і паўторнага атрымання дазволу на грамадзянскую зброю.
У прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе папярэджання за нязначныя парушэнні ў сферы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з адначасовым узмацненнем жорсткасці мер адказнасці за найбольш грубыя правапарушэнні (аж да пазбаўлення спецыяльнага права) і канкрэтызацыяй адпаведных адміністрацыйных саставаў.
Згодна з законам, фізічныя асобы надзяляюцца правам рэалізацыі наяўнай у іх на законных падставах зброі, яе бязвыплатнай перадачы арганізацыям, якія маюць права на абарот зброі (напрыклад, воінскім фарміраванням, арганізацыям фізічнай культуры і спорту), з паведамленнем органам унутраных спраў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://pravo.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne