Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначыла журналістаў, якія асвятляюць дзейнасць беларускіх ратавальнікаў.
У намінацыі «Найлепшы праект» ганаровае першае месца заняў звяздоўскі цыкл «Жывіце ў бяспецы», які на старонках газеты вядзе Валяр'ян Шкленнік. Адпаведны дыплом і памятны падарунак уручыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір ВАШЧАНКА.
— Мы вельмі ўдзячныя вам за вашу работу, — адзначыў міністр. — Вы заўсёды на вастрыні падзей. А мы і надалей будзем прытрымлівацца палітыкі адкрытасці.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/peramoga
[4] https://zviazda.by/be/tags/uznagaroda
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns