Падчас аблёту тэрыторыі для маніторынгу аператыўнай абстаноўкі ўчора было выяўлена гарэнне лесу на поўдзень ад вёскі Старына Столінскага раёна. Да месца пажару былі накіраваны сілы і сродкі Палескага лясгаса, паведамляе МНС.
Было ўстаноўлена, што гарыць лес на плошчы тры гектары, ёсць пагроза распаўсюджвання агню на суседнія кварталы дрэў. Дадаткова да месца былі накіраваны яшчэ тры адзінкі тэхнікі, дзесяць чалавек, у тым ліку гусенічны ўсюдыход і два МТЗ з плугамі. Тушэнне пажару абцяжарана адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Раніцай 11 верасня для правядзення паветранай разведкі і маніторынгу абстаноўкі вылецеў самалёт АН-2 Пінскага авіяаддзялення МНС.
Для ліквідацыі пажару задзейнічаны восем адзінак тэхнікі і 41 чалавек, у тым ліку ўсюдыходы тыпу “РАСА” і тры гусенічных ўсюдыхода. Паветраны маніторынг вядзецца самалётамі АН-2.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns