Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, Акадэмія крэатыўных тэхналогій IT Princess і асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” аб'явілі пра старт ІІІ адкрытай гарадской Алімпіяды па інтэрнэт-бяспецы для дзяўчынак #GirlSafety.
Інтэрнэт-праект разлічаны на школьніц чацвёртых — дзевятых класаў устаноў адукацыі Мінска і Мінскага раёна.
Падаць [1] электронную заяўку на ўдзел у Інтэрнэт-Алімпіядзе можна да 20 верасня. Азнаеміцца з Палажэннем і ўмовамі правядзення конкурсу можна па спасылцы [2].
Алімпіяда праводзіцца ў мэтах развіцця ў навучэнцаў навыкаў бяспечных паводзін і бяспечнай камунікацыі ў інтэрнэце, фарміравання і пашырэння інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў, папулярызацыі дыстанцыйных формаў навучання.
Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў лістападзе бягучага года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScYSlr8-t8z95XaI-jHL1Kcq-Nb7PrS0inlbngff6Zhf_lyFQ/viewform
[2] https://drive.google.com/file/d/11v1hnNp9tVFXlU2Oz3KyblaDl-b5pG5w/view
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkolnicy
[5] https://zviazda.by/be/tags/internet
[6] https://zviazda.by/be/tags/it-tehnalogii-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya