Вырас у павеце Цзінхун.
Лясніцтва Дахэйшань у пасёлку Гаса гарадскога павета Цзінхун правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) некалі было горнай пусткай, зарослай пустазеллям, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
У 1993 годзе ўладальнік лясніцтва Чжан Ліньбо прапанаваў мясцовым сялянам узяць падрады на апрацоўку пустуючых угоддзяў плошчай больш за 1300 гектараў, іх засваенне і развядзенне на іх лясоў. За 20 з лішнім гадоў штучныя лесапасадкі былі зроблены на плошчы больш за 930 га, агульная колькасць высаджаных дрэў перавысіла 4 млн. Зараз каэфіцыент лясной покрыва ў лясніцтве Дахэйшань дасягнуў амаль 90 працэнтаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya