У Казахстане прынялі рашэнне аб поўнай адмове ад выкарыстання поліэтыленавых пакетаў да 2025 года. Пра гэта паведамляе партал 24.kz [1]
Адзначаецца, што на тэрыторыі Казахстана цалкам забароняць продаж пластыкавых пакетаў. У цяперашні час яны раздаюцца ў рэгіёнах краіны бясплатна.
Аўтары ініцыятывы, якую ўхвалілі кіраўнікі міністэрстваў экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў, нацыянальнай палаты Атамекен і Асацыяцыі экалагічных арганізацый Казахстана, мяркуюць, што такое рашэнне дазволіць скараціць спажыванне пластыка на 30%.
Удакладняецца, што пластыкавыя пакеты заменяць папяровымі.
Спасылкі
[1] https://24.kz/ru/news/top-news/item/342600-kazakhstan-otkazhetsya-ot-polietilenovykh-paketov
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya