Група зняволеных у пятніцу зладзіла бунт і збегла з ізалятара паліцэйскага ўпраўлення ў дэпартаменце Уэуэтэнанга ў Гватэмале. Як паведаміла газета Prensa Libre [1], на волі апынуліся не менш за 18 чалавек.
Пракуратура рэспублікі пацвердзіла факт уцёкаў, аднак не ўдакладніла, пра якую колькасць зняволеных ідзе гаворка. Па папярэдніх дадзеных, прычынай беспарадкаў стала незадаволенасць ператрусам, які зладзілі ў ізалятары супрацоўнікі паліцыі.
Звестак аб пацярпелых паліцэйскіх парадку не паступала. Улады вядуць пошук зняволеных.
Спасылкі
[1] https://www.prensalibre.com/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gvatemala