Лісцейка зялёнае, у срэбра закаванае.
Маразы ў верасні — ліха нечаканае.
Ты ўвосень песціла светлую надзею:
Паляцець да выраю, дзе няма завеі,
Следам за чародамі да жыцця цяплейшага,
Хай сабе чужынскага — толькі каб да лепшага...
Але зніклі мары прымаразкам раннім —
Цягне долу цяжкае срэбнае ўбранне.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova