Гэта звязана з правядзеннем следчых эксперыментаў, інфармуе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Так, у перыяд з 15.00 да 16.00 гадзін на 9 кіламетры аўтадарогі М-3 Мінск -- Віцебск у сувязі з правядзеннем следчага эксперыменту па ўстанаўленні абставінаў і механізму развіцця дарожна-транспартнага здарэння рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе часова абмежаваны ў кірунку Мінска.
Таксама з 19.00 да 21.00 на вуліцы Міра ў аграгарадку Прылукі паблізу дома № 29 рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе часова абмежаваны ў кірунку аграгарадка Атоліна.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтых мерапрыемстваў і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-eksperyment
[3] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon