Запусцілі ў Чжэнчжоў.
У метрапалітэне Чжэнчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), запушчана сістэма аплаты за праезд пры дапамозе распазнання твараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Сістэма была ўсталяваная і здадзена ў пробную эксплуатацыю на ўсіх станцыях першай лініі гарадскога метрапалітэна ў канцы жніўня. Такая сістэма афіцыйна запрацавала ў Паднябеснай упершыню. Як чакаецца, навінка прадаставіць пасажырам магчымасць хутчэй праходзіць праз турнікеты.
Новая сістэма даступная для пасажыраў першай лініі і першай секцыі 14-й лініі гарадскога метрапалітэна. Прылады сканавання твараў устаноўлены на ўваходах і выхадах са станцый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya