Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада №682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч, паведамляе БЕЛТА [1].
"Тэрмін увядзення аплаты паслуг цеплазабеспячэння, газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў па такіх цэнах (тарыфах) пераносіцца на 1 мая 2020 года", - сказаў Андрэй Лабовіч.
Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за ўказаныя паслугі грамадзянам.
Звесткі для фарміравання базы грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, паступаюць амаль з 50 крыніц. У сувязі з гэтым неабходна забяспечыць правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па актуалізацыі звестак, якiя ўтрымлiваюцца ў ведамасных інфармацыйных рэсурсах.
Сёння выяўлена патрэба ў дапрацоўцы сістэмы ўліку спажыўцоў газу, а менавіта правядзенне арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць аператыўны абмен інфармацыяй.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/srok-platy-za-teplo-i-gaz-po-polnym-tarifam-dlja-ne-zanjatyh-v-ekonomike-perenositsja-na-1-maja-2020-364954-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zarobki-i-taryfy