8 кастрычніка ў Пружанскім раёне ў непасрэднай блізкасці ад мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі 18-гадовага грамадзяніна Польшчы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт [1].
Малады чалавек распавёў, што вырашыў здзейсніць экскурсійную прагулку і нават не мог здагадацца, што знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы. Аказалася, што юнак згубіўся і шукаў дарогу дадому.
За парушэнне рэжыму мяжы яму вынесена папярэджанне. У той жа дзень ён быў перададзены польскім памежнікам.
Спасылкі
[1] https://www.gpk.gov.by/news/gpk/60424/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha