Нахабны выкрадальнік з'явіўся ў гарадскім пасёлку Краснасельскі. Мужчына 1984 года нараджэння зайшоў у прадуктовую краму і папросту ўзяў з прылаўка дзве бутэлькі гарэлкі агульным коштам 15 рублёў і ўцёк. Прадавец усё бачыла, аднак спыніць зламысніка не змагла.
Літаральна на наступны дзень гэты ж грамадзянін зноў адчуў неабходнасць ў спіртным. Адправіўся на справу бліжэй да абеду. Мужчына вырашыў не быць “нахабным” і пайшоў ужо ў іншую краму, якая знаходзіцца літаральна на суседняй вуліцы. Там ён дзейнічаў па аналагічнай схеме: узяў з прылаўка дзве бутэлькі, на гэты раз ужо на 16 рублёў, і, нягледзячы на абурэнне прадаўцоў, пакінуў гандлёвую залу з таварам, але без аплаты, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мястэчка, дзе здзяйсняў зламыснік злачынствы, невялікае, да таго ж у крамах устаноўлены камеры відэаназірання, таму асобу нячыстага на руку грамадзяніна ўдалося аператыўна ўстанавіць. У дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле за рабаванне. Усё выкрадзенае падазраваны ўжываў асабіста.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vaukavyski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/vodka