Больш за 220 тыс. беларусаў маюць дзве і звыш кватэры, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька, перадае БЕЛТА [1].
"У Беларусі больш за 220 тыс. грамадзян, у якіх на праве ўласнасці дзве і звыш кватэры. У Мінску іх найбольшая колькасць - больш за 67 тыс. У абласцях - у сярэднім ад 20 тыс. да 28 тыс. чалавек, толькі ў Гомельскай вобласці некалькі больш - 35 тыс.", - сказаў Міхаіл Расолька.
Паводле яго слоў, колькасць уладальнікаў дзвюх і больш кватэр пастаянна расце. "Яшчэ некалькі гадоў таму іх было крыху больш за 100 тыс. Гэта значыць прыкладна за пяць гадоў адбыўся рост прыблізна ў два разы, - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення. - Дарэчы, калі ў чалавека два жылыя памяшканнi ў шматкватэрных дамах, гэта яго права выбраць, па якому з іх плаціць падатак. Для гэтага трэба звярнуцца ў падатковы орган".
У Беларусі на ўліку ў падатковых органах складаюцца амаль 3 млн фізічных асоб, якія валодаюць альбо карыстаюцца аб'ектамі нерухомасці. З іх амаль палова мае льготы ў выглядзе поўнага вызвалення ад выплаты маёмасных падаткаў. "Найбольшая колькасць плацельшчыкаў маёмасных падаткаў - у Мінскай вобласці, так як там шмат садовых таварыстваў. Дадзеныя падаткі прад'яўляюцца і выплачваюцца па месцы знаходжання аб'екта, таму мінчукі, якія валодаюць садовымі домікамі, таксама павялічваюць колькасць плацельшчыкаў у Мінскай вобласці", - дадаў Міхаіл Расолька.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bolee-220-tys-belorusov-imejut-dve-i-bolee-kvartiry-366031-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kvatery
[3] https://zviazda.by/be/tags/ulasnasc