Скульптуры трох вясёлых слонікаў, якія сімвалізуюць моцную сям'ю — бацькоў і іхняе дзіцяня, стаяць на тэрыторыі дзіцячага садка-ясляў № 1 «Сонейка» ў горадзе Сянно. Выхаванцы садка з ахвотай гуляюць з вушастымі насельнікамі двара. Нашаму фотакарэспандэнту Анатолю КЛЕШЧУКУ яны пазіравалі, з усіх бакоў абступіўшы «тату-слана».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya