Больш за 100 прадпрыемстваў з замежным капіталам зарэгістравана ад пачатку гэтага года ў Гомельскай вобласці, паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей сёння ў час адкрыцця міжнароднага форуму "Бізнэс-дні ў Гомелі", перадае [1] БелТА.
Губернатар адзначыў, што ў гэтым годзе ў рэгіёне зарэгістраваныя 24 сумесных і 79 замежных прадпрыемстваў. "Усяго ў нашай вобласці паспяхова працуюць больш за 300 прадпрыемстваў з замежным капіталам", - падкрэсліў ён.
Па словах кіраўніка вобласці, стварэнне максімальна свабодных, прадказальных, спрыяльных умоў і магчымасцяў для інвестараў з'яўляецца галоўным прыярытэтам і зместам рэгіянальнай інвестыцыйнай палітыкі. "Мы актыўна працуем па пошуку новых партнёраў і адкрыцци новых рынкаў, па ўдзелу ў рэалізацыі найбуйнейшых інтэграцыйных праектаў. Паслядоўна прыбіраем бар'еры на шляху развіцця гандлю і тэхналогій, руху інвестыцый і працоўнай сілы", - сказаў кіраўнік рэгіёну.
Для прыцягнення патэнцыйных інвестараў выкарыстоўваюцца як вядомыя формы, так і новыя спосабы прэзентацыі тэрыторыі. Адзін з іх - "Бізнэс-дні ў Гомелі". "Прынцыповае адрозненне гэтага мерапрыемства ад папулярных эканамічных форумаў у тым, што абмен інфармацыяй ідзе не толькі на агульных сесіях, але і ў фармаце асабістых перамоваў", - растлумачыў Генадзь Салавей.
Ён дадаў, што ў цяперашні час у інвестыцыйным каталогу вобласці больш за 100 праектаў.
Фота ў мініяцюры: belnovosti.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/bolee-100-predprijatij-s-zarubezhnym-kapitalom-zaregistrirovano-s-nachala-goda-v-gomelskoj-oblasti-366181-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstvy
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc