Там урад працуе над праектам закона аб забароне выкарыстання аднаразовых пластыкавых вырабаў, перадае [1] інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на прэс-службу Кабінета міністраў Украіны.
"Міністэрства энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя падтрымлівае абмежаванне выкарыстання пластыкавых пакетаў на тэрыторыі Украіны. А таксама працуе над распрацоўкай закона аб забароне аднаразовых вырабаў з пластыку", - сказана ў паведамленні.
Пры гэтым Міністэрствам энергетыкі быў падтрыманы ўжо зарэгістраваны законапраект, які прадугледжвае абмежаванне выкарыстання пластыкавых пакетаў і забарону выкарыстання звышлёгкіх аднаразовых пакетаў у гандлі. Удакладняецца, што выключэннем можа быць толькі выкарыстанне пакетаў пры фасоўцы мяса, рыбы або сыпучых прадуктаў.
У дадзены момант пластыкавыя пакеты забароненыя да выкарыстання ў 33 краінах свету. Яшчэ ў 53 краінах уведзены частковая забарона або падатак на аднаразовыя пакеты.
Фота ў мініяцюры: upakovki.by
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/ru/bukvy/v-ukraine-zapretjat-plastikovye-pakety/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/plastykavyya-pakety