У Віцебску ў ходзе аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікамі Першамайскага РАУС у доме 39-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара была выяўлена 31 пластыкавая каністра ёмістасцю па 10 літраў кожная і адна пяцілітровай каністра са спіртазмяшчальнай вадкасцю.
Акрамя гэтага, мужчына захоўваў у сябе некалькі скрынак з алкагольнай прадукцыяй вядомага расійскага вытворцы без беларускіх акцызных марак. Усяго было канфіскавана 30 бутэлек з алкаголем і 330 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці агульным коштам больш за 900 рублёў.
Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, акрамя алкаголю ў доме мужчыны аператыўнікамі быў знойдзены і канфіскаваны небяспечны наркатычны сродак -- высушаная марыхуана вагай 2295 грамаў. У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа за “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”. Правяраецца яго датычнасць да распаўсюджвання наркотыкаў на тэрыторыі горада і вобласці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота ў мініяцюры: zhriza-nochi.livejournal.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/alkagol