КНР інвестуе ў краіны ўздоўж «Пояса і шляху».
У апошнія гады двухбаковыя інвестыцыі Кітая з краінамі ўздоўж «Пояса і шляху» пастаянна павялічваюцца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як паведаміў намеснік міністра камерцыі КНР Цянь Кэмін, што на сённяшні дзень кітайскія прадпрыемствы ўжо інвеставалі больш за 100 млрд долараў ў краіны ўздоўж «Пояса і шляху», а інвестыцыі краін уздоўж маршруту ў Кітай дасягнулі 48 млрд долараў. Доля КНР у экспарце адпаведных краін перавысіла 30 працэнтаў.
Як стала вядома, Кітай дамагаецца стабільнага прагрэсу ў будаўніцтве буйных праектаў і індустрыяльных паркаў. Была ажыццёўлена цэлая серыя буйнамаштабных праектаў, у тым ліку вялікі мост кітайска-мальдыўскай дружбы, чыгунка Адыс-Абеба — Джыбуці, порт Гвадар. У краінах уздоўж «Пояса і шляху» Кітай садзейнічае будаўніцтву цэлай групы замежных зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з агульным аб’ёмам інвестыцый больш за 30 млрд долараў, што дапамагло стварыць больш за 300 тысяч працоўных месцаў у адпаведных краінах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya