У панядзелак, 4 лiстапада, Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi нашай краiны выпускае ў абарачэнне паштовыя маркi «Гiсторыя грашовых знакаў Беларусi».
Паштовы праект, якi складаецца з трох паштовых марак, канверта «Першы дзень» i спецыяльнага штэмпеля, падрыхтаваны РУП «Белпошта» i Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматызацыi ва ўзаемадзеяннi з Нацыянальным банкам Беларусi.
На паштовых марках прадстаўлены грашовыя знакi Рэспублiкi Беларусь узору 1992—1999 гадоў, а таксама 2000 года i 2009 года. Тыраж кожнай маркi складае 72 000 паасобнiкаў. Маркi таксама аддрукаваныя ў малым лiсце тыражом 15 000 паасобнiкаў. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленнi паштовай сувязi № 1 Мiнска (магазiн «Фiлатэлiя», вулiца Маскоўская, 16) будзе праводзiцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-groshy