Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Аўстрыю. Пра гэта паведамляе [1] прэс-служба беларускага лідара.
Плануецца, што 12 лістапада ў Вене ў вузкім і пашыраным складах пройдуць перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам.
Лідары краін абмяркуюць працяг гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, якое ўжо знаходзіцца на досыць высокім узроўні. У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства", тэматыка аховы навакольнага асяроддзя.
Прэзідэнт Беларусі ў Вене правядзе таксама перамовы са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботка.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў фармаце рабочай вячэры правядзе сустрэчу са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам.
Адначасова з візітам кіраўніка дзяржавы ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум, у якім прымуць удзел дзелавыя колы дзвюх краін, у тым ліку прадстаўнікоў буйнога бізнесу.
Плануецца, што ў час афіцыйнага візіту ў Аўстрыю будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў і бізнес-пагадненняў аб развіцці супрацоўніцтва па розных напрамках.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/austryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/rabochy-vizit