Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес у нядзелю абвясціў, што ў краіне пройдуць новыя выбары кіраўніка дзяржавы, піша [1] ТАСС.
"Я склікаю новыя выбары, каб шляхам галасавання балівійскі народ выбраў свой новы ўрад", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі, якая трансліравалася ў сацыяльных сетках.
Па словах Маралеса, выбары правядзе новы састаў Вышэйшага выбарчага суда. "Я хачу, каб усе зрабілі так, каб напружанасць знізілася. Я прашу ўсіх гарантаваць мірнае суіснаванне", - дадаў ён.
Раней Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў апублікавала даклад, у якім гаварылася, што "каманда аўдытараў не можа пацвердзіць вынікі выбараў і таму рэкамендуе правесці новыя".
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў рэспубліцы 20 кастрычніка. Паводле інфармацыі, якую апублікаваў Вышэйшы выбарчы суд, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Эва Маралес. Яго асноўны супернік - экс-прэзідэнт Карлас Меса - заявіў, што не прызнае перамогу Маралеса ў першым туры. Пасля абвяшчэння вынікаў волевыяўлення ў Балівіі ўспыхнулі пратэсты і пачаліся забастоўкі. Маралес абвясціў рэжым надзвычайнага становішча і абвінаваціў [2] апазіцыю ў спробе арганізаваць дзяржаўны пераварот.
Прэв'ю: ria.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/7097894
[2] http://zviazda.by/be/news/20191109/1573296184-prezident-balivii-abvyasciu-pra-sprobu-dzyarzhaunaga-peravarotu-u-kraine
[3] https://zviazda.by/be/tags/eva-marales
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[5] https://zviazda.by/be/tags/baliviya