Беларускія мытнікі ў лістападаўскія выхадныя аформілі на 40% больш рэйсавых пасажырскіх аўтобусаў, чым за аналагічны перыяд мінулага тыдня, паведамілі [1] ў Дзяржаўным мытным камітэце.
"Колькасць рэйсавых аўтобусаў перавысіла 4 тыс., у кожным ехала 40-50 пасажыраў. Найбольшая колькасць падарожнікаў у гэтыя выхадныя перасякала беларуска-ўкраінскую і беларуска-польскую мяжы. У пункце пропуску "Новая Гута" ў пікавыя нагрузкі за суткі супрацоўнікі афармлялі да 150 аўтобусаў, у пункце пропуску "Брэст" 10 лістапада такая лічба і зусім дасягнула 220", - адзначылі ў ДМК.
Істотна ўзрос і паток легкавых аўтамабіляў. За пяць дзён мінулага тыдня (з серады па нядзелю) іх колькасць дасягнула 88 тыс., у той час як за аналагічны перыяд папярэдняга - каля 73 тыс.
Прэв'ю: customs.gov.by
Спасылкі
[1] http://www.customs.gov.by/ru/news1-ru/view/v-period-nojabrskix-vyxodnyx-tamozhenniki-oformili-na-40-bolshe-rejsovyx-passazhirskix-avtobusov-v-pikovye-periody-na-odin-punkt-propuska-12910-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/punkt-propusku-novaya-guta
[3] https://zviazda.by/be/tags/punkt-propusku-brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/punkt-propusku
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-mytny-kamitet
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-mytniki
[7] https://zviazda.by/be/tags/autobus