Міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны на 1 лістапада, па папярэдніх звестак, склалі 9 млрд 193,8 млн долараў (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
Прэс-служба Нацбанка ўдакладняе, што за кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на 362,9 млн долараў (на 4,1 %) пасля зніжэння ў верасні на 60,1 млн долараў (на 0,7 %). Акрамя таго, урад і Нацыянальны банк у кастрычніку выканалі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суму каля 225 млн долараў.
Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у кастрычніку спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Падтрыманню ўзроўню рэзерваў спрыяла накіраванне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата. Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд долараў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: bdg.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy
[4] https://zviazda.by/be/tags/dolary