Далейшае супрацоўніцтва абмеркавалі старшыня праўлення Латвійскай чыгункі Марыс Клейнбергс і кіраўнік БЧ Уладзімір Марозаў.
З улікам таго, што чэмпіянат пройдзе ў Рызе і Мінску, будзе распрацаваны спецыяльны расклад цягнікоў, якія курсіруюць паміж сталіцамі Латвіі і Беларусі. Работа над гэтым пытаннем будзе працягнутая падчас падрыхтоўкі раскладу цягнікоў на 2020/2021 год. Бакі дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва для прыцягнення новых відаў грузаў і распрацоўкі новых лагістычных прапаноў, а таксама аб больш цесным супрацоўніцтве ў галіне маркетынгу, паведамляе рыжская газета Delfі.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся таксама вынікі пасажырскіх перавозак сёлета: за дзевяць месяцаў на маршруце Мінск—Рыга перавезена 15 500 пасажыраў, што на 15,3 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Кіраўнікі латвійскай чыгункі і БЧ пагадзіліся, што неабходна працаваць над павелічэннем колькасці пасажыраў, у тым ліку зрабіўшы чыгуначныя зносіны паміж краінамі больш канкурэнтаздольнымі і зручнымі. Таксама гэтаму магло б спрыяць цяснейшае супрацоўніцтва з турыстычнымі кампаніямі, увядзенне камбінаваных білетаў на транспарт і скарачэнне часу паездкі на цягніку паміж Рыгай і Мінскам.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Прэв'ю: vkurier.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/latviyskaya-chygunka
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva