13 лістапада ў авіяцыйную базу ў Баранавічах прыбыла першая пара з 12 запланаваных баявых знішчальнікаў Су-30 СМ, паведамляе [1] Міністэрства абароны.
Абнаўленне парку ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл з'яўляецца вынікам шматгадовага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
У чэрвені 2017 года Беларусь і Расія дамовіліся аб закупцы 12 найноўшых знішчальнікаў Су-30 СМ вытворчасці карпарацыі «Іркут». Канчатковы контур трохгадовага дагавора быў узгоднены падчас 9-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019, якая праходзіла ў Мінску ў маі бягучага года. На працягу кожнага года нашы ВПС і войскі ППА будуць папаўняцца адным авіяцыйным звяном з чатырох самалётаў.
Спасылкі
[1] https://www.mil.by/ru/news/94746/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony