У Мінску з'явіўся сэрвіс «Смачнаежка», які прадае рэшткі ежы з кафэ, рэстаранаў і пякарань з вялікімі зніжкамі - да 75%, піша [1] The Village.
Сістэма працуе так: рэстараны, кафэ і пякарні штодня за гадзіну да часу ўтылізацыі выстаўляюць стравы або прадукты для акцыі з апісаннем і коштам. Усе прапановы з'яўляюцца ў телеграм-канале [2]. Аплаціць ежу трэба на сайце. [3] Пасля гэтага вы атрымаеце электронны чэк, які зможаце абмяняць на сваю замову ў рэстаране на працягу гадзіны. Дастаўкі няма і пакуль не плануецца.
Якая ежа трапляе ў сэрвіс? Стравы, якія засталіся ад сняданку ці абедзеннага меню, зблытаныя афіцыянтам заказы, дастаўка, якую не ўдалося даставіць. Варыянты будуць з'яўляцца не толькі ўвечары, але і на працягу дня.
Да сэрвісу ўжо падключыліся такія рэстараны, кафэ і пякарні: Ayahuasca, «Вінная шафа», «Перасмешнік», Brioche Paris, «Хінкальня» і іншыя.
Прэв'ю: nsk.kupiprodai.ru
Спасылкі
[1] https://www.the-village.me/village/food/food-news/278493-leftovers
[2] https://web.telegram.org/#/im?p=@smachnaezhka
[3] http://smachnaezhka.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/ezha
[5] https://zviazda.by/be/tags/utylizacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/prodazh