Ціхаакіянскага рэгіёна.
Кітайская інтэрнэт-карпарацыя Alibaba падала заяўку на размяшчэнне сваіх акцый і пацвердзіла выхад на Сянганскую (Ганконгскую) фондавую біржу, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Такім чынам, Alibaba стане першай кітайскай інтэрнэт-карпарацыяй, якая адначасова будзе размяшчаць свае акцыі, як на Нью-Ёркскай, так і Сянганскай фондавай біржах. Паводле папярэдняй інфармацыі, прыцягнутыя сродкі будуць накіраваны на ажыццяўленне стратэгій кампаніі, а менавіта на павелічэнне колькасці карыстальнікаў і павышэнне ступені іх удзелу, рэалізацыю лічбавай трансфармацыі і мадэрнізацыі, а таксама працяглыя інавацыі і інвеставанне ў доўгатэрміновую перспектыву.
Аналітыкі лічаць, што зараз асноўнай мэтай выхаду Alibaba на Сянганскую фондавую біржу зусім не з’яўляецца фінансаванне. Кампанія перш за ўсё спадзяецца адкрыць унутраны рынак, прыцягнуць акцыі або інвестараў з Азіацка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Alibaba плануе размясціць 500 млн. звычайных акцый, а таксама 75 млн. дадатковых акцый з нефіксаваны дывідэндаў.
Прэв'ю: russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya