Да 2023-га расходы Кітая на гэтыя тэхналогіі перавысяць 2 мільярда долараў.
Выдаткі Кітая на блокчэйн-тэхналогіі будуць хутка расці і да 2023-га перавысяць 2 мільярда долараў. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе, апублікаваным вядучым сусветным пастаўшчыком інфармацыі і кансультацыйных паслуг IDC, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У перыяд 2018-2023 гадоў сукупны сярэднегадавы тэмп росту выдаткаў Кітая на блокчэйн-тэхналогіі дасягне 65,7 працэнта, прагназуе IDC. Сёлета большая частка адпаведных выдаткаў скіравалася ў банкаўскі сектар, таксама сярод лідараў — дыскрэтная вытворчасць, рознічны продаж, прафесійныя паслугі і апрацоўчая прамысловасць.
Як трансфармацыйная тэхналогія з нязменным запісам дадзеных, якія можна выкарыстоўваць і якімі можна абменьвацца ўнутры дэцэнтралізаванай і агульнадаступнай сеткі, блокчэйн мае розныя сцэнарыі прымянення, у тым ліку ў галіне крыптавалюты. Вышэйшае кіраўніцтва Кітая падкрэсліла яго важнасць у новым раўндзе тэхналагічных інавацый і прамысловай трансфармацыі. Такая пазіцыя несумненна падштурхне прымяненне блокчэйн-тэхналогіі і павысіць рост выдаткаў у гэтым сектары, лічыць даследчык з IDC Сюэ Юй.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya