У выніку сутыкнення легкавога «Опеля» і аўтамабіля-цыстэрны ў Славеніі загінуў кіроўца вялікагруза, а кіроўца легкавіка не пацярпеў. ДТЗ у Славеніі зафіксавала камера відэаназірання, паведамляе klip.si [3].
На трасе каля Любляны кіроўца легкавой машыны страціў кантроль над кіраваннем перад рэзкім паваротам і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў грузавік. Той адляцеў у бок агароджы, перавярнуўся і ўпаў з пуцеправода ўніз з 20-метровай вышыні. 53-гадовы кіроўца загінуў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://klip.si/video/video-posnetek-nesrece-tovornjaka-na-ljubljanski-obvoznici-ki-je-sokirala-slovenijo
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz