Пра выпадак распавёў начальнік аддзела ГУУР МУС Андрэй Мікуліч, паведаміла [1] ў Тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС Вольга Чамаданава.
"Каб пераканаць пакупніка ў сваёй сумленнасці, зламыснік разам з ім зайшоў у ламбард і перадаў на праверку сапраўдную залатую манету (гэта тыповая схема). Калі спецыяліст пацвердзіў сапраўднасць, даверлівы мужчына купіў дзесяць фальшывак з таннага металу за тысячу долараў: сапраўдную манету фігурант непрыкметна падмяніў на падробленую. Жонка пацярпелага, пачуўшы расказ пра такую выгадную здзелку, засумнявалася. Неўзабаве яе асцярогі пацвердзіліся".
Адразу пасля здзяйснення злачынства гастралёры вярнуліся ў Расію. Праз пару тыдняў у Мінск прыехала новая група аферыстаў, сярод якіх быў брат зламысніка з першай "брыгады". Па такім жа сцэнары ён прадаў мінчаніну жменю бутафорскіх царскіх манет за 800 долараў.
У галоўным упраўленні крымінальнага вышуку МУС засцерагаюць: у Мінску і рэгіёнах зафіксаваныя выпадкі падману грамадзян па новым для нашай краіны сцэнары.
Схема вымантачвання грошай наступная:
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[5] https://zviazda.by/be/tags/manety