Шосты штогадовы адкрыты Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе на прызы майстра спорту, трэнера ДЮСШ Любанскага раёна Аляксандра Нагорнага адбудзецца 30 лістапада ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры Любані, паведамілі БЕЛТА [1] ў Мінаблвыканкаме.
Змагацца за прызы выйдуць каля 300 спартсменаў. Гэта амаль 20 каманд з Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцей і Мінска. Удзельнікі выступяць у 15 вагавых катэгорыях.
Ўладальнікі першых месцаў атрымаюць горныя ровары. Прызёраў турніру таксама адзначаць падарункамі. Акрамя таго, будуць вызначаны лепшыя ў намінацыях "За лепшую тэхніку", "Самаму юнаму ўдзельніку", "За волю да перамогі", якім таксама ўручаць падарункі. Прыз падрыхтаваны і для лепшай зборнай каманды.
Падчас турніру плануецца аказаць спонсарскую дапамогу Любанскому раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Прэв'ю: wrestling.com.ua
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/respublikanskij-turnir-po-volnoj-borbe-provedut-30-nojabrja-v-ljubani-370204-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/volnaya-baracba