У Мінскай вобласці у 2019 годзе зарэгістравана 110 выпадкаў шаленства сярод жывёл, у асноўным гэта насельнікі дзікай прыроды, паведаміла БЕЛТА [1] загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Аўтухова.
"За бягучы год на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 110 выпадкаў шаленства сярод жывёл. У відавой структуры хворыя на шаленства дзікія жывёлы склалі амаль 73% (па-ранейшаму дамінуюць выпадкі захворвання сярод лісіц). Хатнія жывёлы склалі звыш 17%, з іх сельскагаспадарчыя - 10% , хатнія - больш за 84%", - сказала Наталля Аўтухова.
Атрымаць спецыялізаваную антырабічную дапамогу пасля кантакту з такімі жывёламі можна ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя цэнтральнага рэгіёну. Так, у бягучым годзе за вакцынацыяй звярнуліся больш за 3,5 тыс. чалавек, у тым ліку з-за кантакту з шалёнымі жывёламі - 155 грамадзян. Большасць пацярпела ад укусаў сабак і катоў (92%). Больш за 5% кантактавалі з дзікімі жывёламі, амаль 3% - з сельскагаспадарчымі.
Выпадкі захворвання на шаленства чалавека не зарэгістраваныя.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-minskoj-oblasti-v-etom-godu-vyjavleno-110-sluchaev-beshenstva-sredi-zhivotnyh-370169-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/shalenstva