У Беларусі працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва ад грыпу, ужо прышчэплена прыкладна 38%. Пра гэта паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА [1] загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая.
"Да канца лістапада, як мы разлічваем, скончыцца актыўная фаза. Стаіць задача зрабіць прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу як мінімум 40% насельніцтва. Вакцынацыя ў гэтым годзе ідзе вельмі актыўна. На ўчорашні дзень прышчэплена крыху больш за 38% насельніцтва, або больш за 3,5 млн чалавек", - распавяла Вераніка Высоцкая.
Яна дадала, што вакцына ва ўсіх адпаведных установах ёсць у дастатковай колькасці.
Спецыяліст патлумачыла і прычыны больш позняй пастаўкі некаторых вакцын ў гэтым годзе. "У гэтым сезоне СААЗ на месяц пазней абвясціла рэкамендуемы штамавы склад вакцын. А для вытворчасці трэба мінімум 6 месяцаў. Таму пастаўка адбываецца крыху пазней. Але, зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі, мы можам праводзіць прышчэпкі і ў пачатку снежня", - сказала яна.
Прэв'ю: 2crp.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-ot-grippa-uzhe-privito-38-naselenija-370227-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gryp
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryshchepki