Упершыню на расійскім рынку запушчана паслуга pos-крэдытавання ў аптэках, паведамляе [1] "Камерсант".
Зараз пакупнікі могуць узяць мэтавы спажывецкі крэдыт на куплю лекавых прэпаратаў. Яго сума можа вар'іравацца ад 3 да 300 тысяч расійскіх рублёў (адпаведна ад 96 да 9660 беларускіх). Пры гэтым памер стаўкі складае 23% гадавых.
Удакладняецца, што мінімальны тэрмін крэдытавання роўны трох месяцаў, а максімальны - год.
Таксама тлумачыцца, што ініцыятыва прызначана для пацыентаў, якім неабходна тэрміновае лячэнне дарагімі прэпаратамі.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/business/news/2019/11/22/n_13727234.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/leki
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya