Як абараніць сваю дачку, не ставячы пад пагрозу яе давер? Як своечасова вызначыць, што дзіця стала ахвярай кібербулінгу або сексуальных дамаганняў ў інтэрнэце? Як правільна наладзіць гаджэты падлетка, каб засцерагчы яго ад небяспечнага кантэнту? Якія метады выкарыстоўваюць “маніпулятары ў сеціве”, каб дамагчыся сваіх мэтаў? Пра ўсё гэта пойдзе размова на пятай гарадской канферэнцыі #GirlSafety, якую прымае ў сваіх сценах сталічная гімназія № 50.
Даследаванні паказваюць, што найбольш уразлівая катэгорыя карыстальнікаў інтэрнэту — дзяўчынкі-падлеткі. Яны значна больш адчувальныя да крытыкі, чым хлопчыкі. І калі дзяўчынка нешта посціць у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы, яна вельмі чакае лайкаў і пазітыўных каментароў. Менавіта дзяўчаты цяжка перажываюць псіхалагічныя праблемы: труцяць сябе таблеткамі, алкаголем і іншымі хімічнымі рэчывамі. У параўнанні з 2005-2006 гадамі колькасць такіх выпадкаў павялічылася на 50%, а колькасць дзяўчынак, якія наносяць сабе пашкоджанні, павялічылася ў чатыры разы.
Акадэмія крэатыўных тэхналогій IT Princess запрашае дзяўчат разам з бацькамі на пятую гарадскую канферэнцыю #Girlsafety 5.0, каб распавесці самую свежую і актуальную інфармацыю па бяспецы ў сеціве і і абмяняцца вопытам. У праграме канферэнцыі прадугледжаны бацькоўска-дзіцячы і бацькоўскі блокі.
Эксперты распавядуць аб інтэрнэт-пагрозах і спосабах іх пераадолення, праграмах бацькоўскага кантролю, асаблівасцях псіхалогіі падлеткаў і многае іншае. Уваход свабодны па папярэдняй рэгістрацыі [1].
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Акадэміі крэатыўных тэхналогій IT Princess
Спасылкі
[1] https://itpa.by/girlsafety?utm_source=fb&utm_medium=event&utm_campaign=dscrb
[2] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyauchaty
[4] https://zviazda.by/be/tags/internet-byaspeka