Сёння часопіс «Алеся» [3], які выходзіць у нашым Выдавецкім доме «Звязда», адзначае 95-годдзе выхаду першага нумара. Рашэнне аб стварэнні менавіта жаночага часопіса было прынята на І Усебеларускім з'ездзе работніц і сялянак у сакавіку 1924 года. Часопіс, які некалькі дзесяцігоддзяў насіў назву «Работніца і сялянка», быў папулярны і любімы не толькі ў Беларусі, але і ў іншых саюзных рэспубліках.
Са слаўным юбілеем выданне павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады існавання часопіс некалькі разоў мяняў назву, але не страціў сваёй сутнасці. Як і дзесяцігоддзі таму, ён паспяхова спрыяе паляпшэнню становішча жанчын у грамадстве, паказвае іх як актыўных удзельніц палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны.
«Не будзе перабольшаннем сказаць, што «Алеся» сфарміравала некалькі пакаленняў беларусак — энергічных, адукаваных і адказных. Выданне і сёння робіць важкі ўнёсак у стварэнне светлага, высакароднага вобраза беларускай жанчыны, выхаванне нашай моладзі і папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што творчы калектыў часопіса і надалей будзе верны сваім прафесійным абавязкам і добрым традыцыям. Ён пажадаў аўтарам і чытачам «Алесі» шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/edition/alesya
[4] https://zviazda.by/be/tags/medyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/chasopis
[6] https://zviazda.by/be/tags/smi
[7] https://zviazda.by/be/tags/chasopis-alesya-0