Ужо да Новага года ў сталіцы ўсталююць самы маленечкі ў краіне помнік. Размесцяць яго на вул. Зыбіцкай, 6, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны.
- Такіх, як помнік Чыжык-Пыжыка ў Піцеры, Дом легенд ў Львове ці малюсенькі помнік кіеўскаму торту на Крэшчаціку, - удакладняе адзін з аўтараў самага маленькайстатуі Дзяніс Анцявічус. - А чым мы горш? Вырашылі, што хто, калі не мы, зробіць Мінск цікавей?
У фінал выйшлі тры:
Прагаласаваць за самы лепшы варыянт можна па спасылцы [1] да 6 снежня.
Устаноўка помніка пройдзе ўжо ў снежні.
Створыць новую гарадскую славутасць (у рэкордна кароткія тэрміны) скульптар Станіслаў Нікановіч.
- Пакуль ідзе галасаванне, я ўжо раблю накіды, каб адразу прыступіць да працы, - распавёў ён. - Помнік будзе парадку 15 см вышынёй. А часткай працы стане вялікае павелічальнае шкло. Мне трэба будзе, літаральна, падкоўваць блыху.
Прэв'ю: verslas.lrytas.lt
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc7xaPreWmTV2iDJ_w8RauqCTwAofkrGjho82t7EVxkZzOjEQ/viewform
[2] https://zviazda.by/be/tags/skulptura
[3] https://zviazda.by/be/tags/pomnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk