У Мінску плануюць развіваць новую канцэпцыю ўтылізацыі навагодніх ёлак. Пасля святаў у дзве апошнія нядзелі студзеня дрэвы могуць збіраць для далейшай перапрацоўкі на паліва і кампост. З такой ініцыятывай выступіў генеральны дырэктар СТАА "Рамондыс" Эрвін Куртбядзінаў падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, перадае [1] БелТА.
"У мінулым годзе паўстала пытанне, якім чынам мы ўтылізуем навагоднія елкі. На той момант у нас не было скончанай канцэпцыі, таму што ўсё рабілася па-старому з-за таго, што не было аб'ектаў па ўтылізацыі. Разам з буйнагабарытнымі адходамі ўсё адпраўлялася на палігоны . Гэта прыкладна 200 т сыравіны, або 340 тыс. навагодніх ёлак. Прапануецца новая мадэль - на дваравых тэрыторыях збіраюцца ёлкі, вывозяцца нашай арганізацыяй і перапрацоўваюцца", - распавёў Эрвін Куртбядзінаў.
Прэв'ю: troiskmsk.bezformata.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-minske-planirujut-posle-novogo-goda-tsentralizovannyj-sbor-elej-dlja-utilizatsii-371916-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[3] https://zviazda.by/be/tags/utylizacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/elki