Каля 500 тысяч асобін рыб рэдкіх відаў выпушчаныя ў Чунцыне (Паўднёва-Заходні Кітай) у нацыянальным прыродным запаведніку ў верхнім цячэнні ракі Янцзы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн" [3].
Паводле дадзеных Упраўлення лясной гаспадаркі горада Чунцына, партыя выпушчаных рыб уключала 22 асобіны карэйскага асятра вагой 1 кг кожная, 22 асобіны кітайскага чукучана і яшчэ восем відаў рэдкіх рыб.
Карэйскія асетр і чукучаны адносяцца да відаў, якія адпаведна знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай першай і другой катэгорый у Кітаі.
Па словах Цзян Хуаміня, старшага інжынера па рыбаводстве з Упраўлення лясной гаспадаркі раёна Цзянцзинь Чунцына, штогод у горадзе некалькі разоў арганізуюцца мерапрыемствы па выпуску рыб у раку, калі тэмпература вады ў ёй цяпер лічыцца найбольш прыдатнай для такога мерапрыемства.
Дадзены выпуск рыбы дапаможа аднавіць уласцівыя экасістэме ракі Янцзы папуляцыі відаў рыб, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, палепшыць якасць вады ў рацэ і павысіць дасведчанасць мясцовага насельніцтва аб экалагічнай абароне, сказаў Яо Вэйчжы, прафесар Цэнтра па вывучэнні навакольнага асяроддзя рыбных рэсурсаў Паўднёва-Заходняга ўніверсітэта.
Спецыяльная група па захаванні рыбных рэсурсаў праводзіла патруляванне на рацэ Янцзы на працягу тыдня ў мэтах павышэння выжывальнасці рыбы, паведамілі ў гарадскім упраўленні лясной гаспадаркі. Упраўленне таксама гатова працягнуць барацьбу з такімі дзеяннямі, як незаконнае рыбалоўства, празмерны вылаў рыбы і незаконная здабыча пяску ў рацэ.
Фота: https://ribxoz.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya