Кітайскія даследчыкі, выкарыстоўваючы такія характарыстыкі кропель вадкасці як мяккасць і аморфнасць, а таксама ўласцівасці гнуткай электронікі, якія выяўляюцца ва ўльтратонкай мяккасці, стварылі цалкам новыя «разумныя кроплі», ці цалкам гнуткі інтэлектуальны робат у вадкім стане, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн" [3].
Даследчыкі з Тяньцзіньскага ўніверсітэта распрацавалі новыя актыўныя вадкія кроплі з аб’ёмамі ад 150 да 600 мікралітраў, якія могуць перамяшчацца, трансфармавацца і праводзіць сэнсарныя вымярэння як у сухім, так і вільготным асяроддзі і адаптавацца да навакольнага асяроддзя з дапамогай змены формы.
Чакаецца, што актыўныя кроплі, абсталяваныя шматфункцыянальнымі датчыкамі, будуць прымяняцца для маніторынгу навакольнага асяроддзя, аналізу малекул, ацэнкі лекавых сродкаў і хімічнага сінтэзу.
Прэв’ю: https://s.hi-news.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya