Упершыню з 2012 года ў краіне адбылася працэдура прысваення звання эксперта па ацэнцы паляўнічых трафеяў. Пасведчанні Міністэрства лясной гаспадаркі атрымалі 66 чалавек, паведаміла прэс-служба ведамства.
Паўнамоцтвы на распрацоўку палажэння аб экспертах прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 г. № 112, што, у сваю чаргу, дазволіла правесці адміністрацыйную працэдуру. Раней з-за рознагалоссяў, звязаных са спецыфікацыяй нарматыўных прававых актаў, званне эксперта не прысвойвалася.
Да нядаўнагя часу ацэнку трафеяў у краіне фактычна ажыццяўлялі шэсць чалавек. Разам з тым, імі штогод праводзілася такая работа ў дачыненні не менш за тысячу трафеяў. Пашырэнне пераліку экспертаў дазволіць зрабіць праходжанне працэдуры больш аператыўным.
Каб стаць экспертам па ацэнцы паляўнічых трафеяў, кандыдатам неабходна было прайсці адпаведнае навучанне, а таксама падаць дакументы на разгляд кваліфікацыйнай камісіі. Па выніках двух этапаў 66 спецыялістам (у асноўным, паляўніцтвазнаўцам) былі выдадзены пасведчанні другой катэгорыі, якія дазваляюць ацэньваць трафеі на тэрыторыі ўсёй краіны. Згодна з дзейным заканадаўствам, з часам эксперты змогуць павысіць сваю катэгорыю. Для гэтага неабходна будзе напрацаваць адпаведны вопыт.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: 3mishki.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/palyavanne
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-lyasnoy-gaspadarki
[3] https://zviazda.by/be/tags/trafey