Такое рашэнне агучана на пасяджэнні выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане. Абранне новых 30 членаў камісіі атлетаў адбудзецца ў 2020 годзе падчас летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа.
«Я атрымаў радасную вестку: мая кандыдатура намінавана ў лік кандыдатаў на абранне ў камісію спартсменаў МАК. У сувязі з гэтым, у першую чаргу, я ўдзячны Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі, які прапанаваў маю кандыдатуру. Шчыра кажучы, гэта было маёй дзіцячай марай — быць задзейнічаным у алімпійскім руху. Для мяне было велізарным гонарам прадстаўляць нашу краіну ў ролі спартсмена на Алімпіядах. І будзе велізарным гонарам прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне ў выпадку майго абрання», — падзяліўся сваімі ўражаннямі Максім Мірны.
Раней ад Беларусі на ўключэнне ў камісію атлетаў МАК прэтэндаваў фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі. Камісія атлетаў прадстаўляе інтарэсы спартсменаў на Гульнях. Яна з'яўляецца свайго роду злучальным звяном паміж спартсменамі і кіраўніцтвам МАК. Асноўнай місіяй камісіі з'яўляецца гарантыя таго, каб меркаванне спартсменаў было ключавым пры прыняцці рашэнняў у сферы алімпійскага руху. Члены камісіі таксама прымаюць удзел у ацэнцы гарадоў — кандыдатаў на правядзенне Гульняў, сочаць за іх арганізацыяй і прымаюць удзел у ацэнцы алімпійскай спартыўнай праграмы.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/maksim-mirny
[5] https://zviazda.by/be/tags/tenis