Блізняты Аліна і Аліса Квяткоўскія разам з мамай Галінай штодзень вяртаюцца з трэніроўкі праз навагодні кірмаш, што знаходзіцца каля Палаца спорту. Дзяўчаткі займаюцца фігурным катаннем. Хутка будуць спаборніцтвы — трэба добра падрыхтавацца.
На пытанне, хто іх любімая сучасная фігурыстка, разам адказваюць: «Канешне, Аліна Загітава!» Пытаюся пра лісты да Дзеда Мароза — і зноў разам кажуць, што папрасілі кніжкі. Галіна прыемна здзіўлена, што дзяўчаткі папрасілі не апошнюю мадэль айфона, а кніжкі.
Навагодні Мінск чароўны нават і без снегу!
Таццяна Ткачова
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya