У Беларусі працягваецца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Міністр унутраных спраў Юрый Караеў і начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў Алег Маткін адправіліся ў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і малых, якія засталіся без апекі бацькоў.
— Прыход да дзяцей перад Новым годам вельмі замілоўвае і пакідае добрыя ўражанні, — адзначыў Юрый Караеў. — Уяўляю сабе, што для малых Новы год — гэта казкі, сцэнкі і, вядома ж, падарункі. Пакінуць у такія перадсвяточныя дні іх без увагі — гэта грэх. А наша задача — стварыць ім адпаведны настрой.
Высокія госці прыехалі да дзяцей з падарункамі. Яны падарылі школе-інтэрнату мэблю і спартыўны інвентар. Кожны малы атрымаў салодкі сюрпрыз, выхаванцы паказалі цікавае прадстаўленне.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Прэв'ю: mvd.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci