28 снежня ў Барысаве адбыўся абласны парад Дзядоў Марозаў. Маляўнічае святочнае шэсце пачалося каля гарадскога парку, вялікая калона калядоўнікаў прайшла па галоўнай вуліцы да цэнтральнай плошчы горада, дзе адбыліся карагоды і гульні каля ўпрыгожанай ёлкі.
Удзел у пераднавагодняй сустрэчы прынялі каля тысячы Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў з усіх раёнаў сталічнай вобласці. Зімовае свята працягнулася каля Палаца культуры імя Горкага.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzed-maroz
[5] https://zviazda.by/be/tags/barysau