Бясстрашны і ўпарты вярблюд-бягун стаў прычынай двухгадзіннага спазнення цягніка ў Астрахань. У нейкі момант жывёла выскачыла на чыгунку прама перад галавой цягніка. Машыністу прыйшлося экстранна тармазіць, а затым вельмі доўга плесціся за жывёлай. Пра гэта паведамляе fontanka.ru [2]
Гісторыя адбылася паміж станцыямі Кігаш і раз'ездам №2 у Краснаярскім раёне Астраханскай вобласці, сцвярджаюць карыстальнікі. Відэа з вярблюдам з'явілася ў Інтэрнэце.
На кадрах жывёла абсалютна не рэагуе на гудок і ігнаруе цягнік, які ідзе следам. Фонам гучаць каментары ад машыніста.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.fontanka.ru/2020/01/12/036/
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chygunka