Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.
— Летась мы ўдзельнічалі ў гуманітарных аперацыях. Былі сфарміраваны і дастаўлены гуманітарныя грузы ў Сірыю, Мазамбік і Зімбабве. Акрамя таго, дапамагалі і ў тушэнні лясных пажараў. Так, на працягу 2019 года два беларускія барты працавалі ў Турцыі. Адзін з іх пачаў выконваць задачы 1 чэрвеня, другі — 1 ліпеня. Сёлета будзе падпісана адмысловае пагадненне. На тушэнні пажараў у Турцыі мы будзем працаваць з 1 мая і да позняй восені. Звярталіся да нас і прадстаўнікі Грэцыі, але яны не змаглі выйграць тэндар.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы ратавальнікаў.
— Летась мы актыўна працавалі ў галіне бяспекі падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Была праведзена вялікая работа, што дало станоўчыя вынікі. Мы таксама ўдзельнічалі ў вучэннях, у тым ліку міжнародных, дзе атрымлівалі высокія ацэнкі.
Акрамя таго, стала вядома, што налета ў Мінску адкрыецца Рэспубліканскі цэнтр бяспекі. Цяпер у краіне працуюць сем рэгіянальных структур — дзве на Віцебшчыне і па адной у кожнай вобласці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/turcyya