У смартфонах Huawei з'явіцца рэклама. Тым самым кампанія мае намер павялічыць даход з кожнага прададзенага дэвайса, перадае lenta.ru [1] са спасылкай на MySmartPrice.
Журналісты выдання знайшлі згадванне ўбудаванай рэкламы ў сістэмнай абалонцы EMUI у адным са смартфонаў пад кіраваннем HarmonyOS з Huawei Mobile Services. У раздзеле карыстацкіх пагадненняў быў знойдзены дакумент, у якім апісваўся рэкламны механізм.
У тэксце гаварылася, што персанальныя дадзеныя карыстальніка захоўваюцца на працягу аднаго года на серверах у Ганконгу і Сінгапуры. Таксама інфармацыя можа апрацоўвацца ў лакальных дата-цэнтрах па месцы пражывання ўладальніка смартфона. У дакуменце ўдакладняецца, што Huawei мае права збіраць дадзеныя аб месцазнаходжанні карыстальніка, калі той дасць адпаведную згоду.
Выданне MySmartPrice удакладніла, што ў звычайнай версіі EMUI з Android 10 падобных пагадненняў няма. З чаго журналісты зрабілі высновы, што ў першую чаргу рэклама можа з'явіцца на прыладах Huawei пад кіраўніцтвам уласнай аперацыйнай сістэмы HarmonyOS.
Huawei не першая кампанія, якая збіраецца дэманстраваць рэкламу ў сваіх апаратах. Падобную практыку ў бюджэтных дэвайсах выкарыстоўваюць іншыя кітайскія вытворцы смартфонаў, Xiaomi і Realme.
Прэв'ю: ru.euronews.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2020/01/17/ad/
[2] https://zviazda.by/be/tags/telefon-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/smartfon
[4] https://zviazda.by/be/tags/reklama